Мора
Так гвалціла цябе
За што яно так з табою абыйшлося?
Мора
Так біла цябе
За ўсе караблі патопленыя
За ўсе маякі разбураныя
За ўсё вынішчанае ў душы
Папялішча зал’е
І хвалі будуць
Попел на вадзе
Качкі кахання
Лебядзіныя песні!
І іншыя словы
За што ты так з ёю?
За што ты так з імі?
Разваліся на кавалкі
Распадзіся-пераўтварыся ў пясок
Хвалі накрыюць цябе назаўсёды
І ты не прачнешся ніколі
Так балюча бывае ў пячорах, у гротах, у скалах
Ты малюск маленькі на сцяне каменнай
І хвалі б’юць цябе
Даючы жыццё
“Падары ім жыццё!”
Кажа Пасейдон
Кажа Кромань
Кажа Рубон
Кажа Няміга
Кажа Нёман
Кажа Ельня
Няхай спачывае ў азёрах
І лашчыць цела ў багне
У багне, у багне
Гне дрэўцы слабы вецер
Да мора не дапаўзці
Да мора не даехаць
Ляці – пакуль не позна
Ляці – пакуль ты можаш
Ляці
Да мора
credits
from Вакханалія,
released October 18, 2018
Арцём Вілейта – музыка, тэкст, вакал, сэмплы, колавая ліра, конх, біты
Сяргей Цуранкоў – клавішы, сінтэзатары, звядзенне і майстэрынг
Вакал сірэны – Наталля Грыцэнка, запіс – Леанід Жданаў (Casa Ukrania), апрацоўка А.В.
2018 р.
Oakland singer-songwriter honors her Haitian heritage with five R&B spirituals overflowing with radiance, fueled by her soft, angelic voice. Bandcamp New & Notable Jun 22, 2022
Introspective, homespun folk tunes from John Donne that feel informed by the sugary bleakness of '80s and '90s indie pop. Bandcamp New & Notable Aug 1, 2023
Ian Russell took isolation as a chance to get closer with his guitar, resulting in this lovely set of meditative acoustic instrumentals. Bandcamp New & Notable Dec 1, 2020
Lalin St Juste’s atmospheric R&B songs are as gentle as a spring breeze and as mysterious as a far-off galaxy—engrossing and bewitching. Bandcamp New & Notable Nov 15, 2021